неділю, 19 липня 2009 р.

Злочинства комунізму на Білорусі - круглий стіл

У аўторак, 21 ліпеня адбудзецца круглы стол на тэму “Злачынствы камунізму на Беларусі. Мінулае і сучаснасць”, у межах якога будзе прэзентаваны сайт represii-by.info і створаная каардынацыйная рада.Удзельнікі амбяркуюць стратэгію супольных дзеянняў па ўшанаванні памяці злачынстваў камунізму на Беларусі і змаганні супраць таталітарных ідэалогій.Сайт represii-by.info, створаны ў межах праекта “Пакаянне” Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, прысвечаны злачынствам камуністычнага рэжыму на Беларусі. На дадзены момант на сайце сабраныя навіны, артыкулы, фотаздымкі, відэа, а таксама дакументы, біяграфічныя і аналітычныя матэрыялы, успаміны і мастацкія творы на тэму камуністычных рэпрэсій.У межах імпрэзы таксама адбудзецца паказ відэа-фільма “Пакаянне”, створанага рэжысёрам Віктарам Корзунам, прадусаркай якаго выступіла знакамітая спявачка Кася Камоцкая.
ДЖЕРЕЛО:МАЙДАН

Немає коментарів: